Смак беларускай мовы

«Дзеці чытаюць творы на роднай мове»

   Выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў беларускай паэзіі «Пад белымі крыламі».

     Спачатку ў дзіцячым садку сярод дзяцей старэйшых груп быў арганізаваны адборачны этап, у якім усе жадаючыя змаглі прадэманстраваць свой талент чытання вершаў на беларускай мове. Гэты этап паспяхова прайшлі выхаванцы груп №5 Басан Ягор, №7 Дземенцей Мірон, Нічыпарук Ксенія, Захарава Лізавета, Дзянішчык Фёдар, №14 Гоман Міхаіл, №8 Старажук Аляксандра, Мартынюк Уладзіслава, якая і стала прадстаўніцай ад установы адукацыі на наступным этапе конкурсу.

   Так прыемна, што сярод выхаванцаў усё часцей гучыць родная мова, што дзеці праяўляюць цікавасць да мелагучнага беларускага слова і адчуваюць яго прыгажосць. Паслухайце і вы, як маленькія чытальнікі выконваюць беларускія вершы, і няхай кожнае іх слова дакранецца да вашай душы.

свернуть

Міжнародны дзень роднай мовы.

   Родная мова, цудоўная мова!

   Ты нашых думак уток і аснова!

   Матчын дарунак ад самай калыскі,

   Ты самацветаў яскравая нізка.

                                                 У. Дубоўка

 

  Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

   Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

   З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

   На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

   Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

   Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

   Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць, сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

   Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

   Будзь ж разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

   “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове      бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.

                                                                                Змітрок Бядуля

свернуть

Воспитание у ребёнка любви и уважения к белорусскому языку

   

    Речевое развитие детей дошкольного возраста в Беларуси осуществляется в ситуации русско-белорусского двуязычия. Близость белорусского и русского языков создает специфические условия для речевого воспитания детей дошкольного возраста. Для большинства детей первым (родным) языком, на котором они учатся говорить и думать, выражать свои просьбы, общаться с людьми, которые их окружают, узнавать действительность, является русский. Так как чаще всего, данный язык они слышат от своих близких. Белорусский же язык хронологически выступает для них вторым. В то же время именно он осмысливается обществом как родной язык. И именно белорусский язык приобщает ребенка к национальной культуре, вводит в народную поэзию, традиции, народные верования, философию. Поэтому встаёт сложная проблема обучения детей белорусскому языку как родному. Вот почему главной целью речевого развития белорусских детей является воспитание у ребенка любви и уважения как к белорусскому, так и к русскому языкам, развитие чутья к обоим языкам и умения пользоваться двумя языками.

    Прийти к этой цели возможно только тогда, когда семья и дошкольное учреждение будут действовать как одно целое. Мотивировать ребёнка узнавать белорусский язык и «пробовать её на вкус».

свернуть

Как привить любовь ребёнка к белорусскому языку?

   Привить любовь к белорусскому языку у ребёнка можно:

   Через личный пример семьи. Важно, чтобы родители знали народные праздники, обряды, традиции, игры; владели родным языком и использовали в воспитание детей разнообразный белорусский фольклор.

   Устное народное творчество - загадки, пословицы, поговорки, песни, сказки — воспитывают в человеке высокое чувство любви к родной земле, понимание труда как основы жизни, они судят об исторических событиях, о социальных отношениях в обществе, о защите Отечества, о культуре. Устное народное творчество как ценнейший языковой материал широко используется в обучении и воспитании детей. Оно как игра, развлечение, но в то же время через него по-другому видят окружающий мир.

   Для детей 2-3 лет белорусские народные песенки и потешки: «Сонейка-сонца», «Мышка, мышка, дзе была?», «Го,го, гусачок», «Варабейчык», «Белабока-сарока», «Трах-бах, тарабах», «Божая кароўка», «Чэ,чэ,чэ, сарока!», «Люлі-люлі, люляшу», «Ай, люлі-люли-люлечкі», «Ішла каза», «Люлі-люли-маленькі», «Ходзиць певень па капусце», «Люляю-люляю», «А ты, коцінька-каток», «Апсік-апсік, каточак», «Кую, кую ножку», «Гушкі, гушкі, гушкі», «Сарока-варона», «Чыкі-чыкі, сарока!», «А ты, каток шэры», «Люлі-люли-люлечкі», «Люлі, люлі, люли», «Кукарэку, певунок», «Не хадзі, коцік», «У куце сядзіць мядзведзь», «Ладкі ладком», «Ладу, ладу, ладкі», «Баю-баінкі, баю», «А курачка-рабучашка», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Бычок», «Іграу я на дудцы», «Сядзіць сыч на капе», «Ідзи, ідзі дожджыку», «Горкай, горкай, горачкай», «А шэрая козанька…», «Сунічки», «Ходзіць сон каля вакон».

   Для детей 3-4 лет доступными и интересными являются такие жанры народного творчества, как песенки и потешки: «Іграў я на дудцы», «Ой бычок, мой бысенька», «Ку-ка-рэ-ку, певунок», «Вожык», «Кую, кую ножку», «Ласачка». И, конечно же, белорусские народные сказки: «Курачка – раба», «Былiнка i варабей» «Зайкава хата», «Каза – манюка», «Пчала i муха», «Муха – пяюха», «Коцiк, пеунiк i лiсiца».

   Какой ребёнок не любит провести время за просмотром телевизора?  Поэтому можем порадовать малыша мультфильмами на родном языке.

                  «Прыгоды Несцеркі»

свернуть