Брэйн-рынг «Знаўцам – кветкі і прызы»

02.04.2024

   Знаёмства з роднай мовай у выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі адбываецца не толькі на занятках. Так 2 красавіка ў музычнай зале дзіцячага сада выхавацелямі Асіюк Вольгай Аляксееўнай і Надзеяй Васільеўнай Лось з дзецьмі старэйшых груп №№7,14 быў праведзены брэйн-рынг «Знаўцам – кветкі і прызы».

 

   Удзел у ім прынялі дзве каманды: «Рамонкі» і «Васількі». Выхаванцы не толькі прадэманстравалі валоданне беларускай мовай, але і паказалі, як яны ведаюць беларускія народныя казкі, адгадваюць загадкі, пагулялі ў народныя гульні, паспявалі песні, з дапамогай гульні ўспомнілі, з чаго беларусы гатуюць нацыянальную страву – дранікі.

 

   Гледачы вельмі актыўна падтрымлівалі абедзве каманды, і ў выніку і «Рамонкі» і «Васількі» набралі аднолькавую колькасць балаў, а ўсе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі медалі.